25.02.2026

Рэйд са СМІ. “Дом без пажару”. Дзе працавалі службы?


На Дзятлаўшчыне да 27 лютага прадаўжаецца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС “Дом без пажару”, мэта якога – знізіць колькасць пажараў у жылым сектары і захаваць жыцці людзей.
Наступным пасля Дварэцкага ў цэнтры ўвагі знаходзіцца Казлоўшчынскі сельскі савет. 24 лютага ў час рэйду са СМІ да раённых службаў прафілактыкі далучыліся спецыялісты выязной абласной групы.
Агульны збор удзельнікаў прафілактычнага мерапрыемства традыцыйна адбыўся ў сельскім выканаўчым камітэце, дзе з графікамі выездаў прысутных азнаёміла старшыня сельвыканкама Ала Гародка.
– Плануецца, што на працягу двух дзён у населеных пунктах Казлоўшчынскага сельсавета будуць працаваць рэйдавыя групы спецыялістаў службаў прафілактыкі, – акцэнтавала ўвагу Ала Дзмітрыеўна. – Каб адпрацоўка домаўладанняў катэгарыраваных грамадзян праходзіла дакладна і аператыўна,  распрацавана 17 маршрутаў, якія ўключаюць 356 адрасатаў.
Тэму прадоўжыў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык:
– У сувязі з тым, што на Дзятлаўшчыне назіраецца рост колькасці пажараў больш чым у чатыры разы, начальнікам Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС прынята рашэнне аб правядзенні спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства МНС “Дом без пажару”. У рамках аказання практычнай дапамогі і больш эфектыўнай работы падтрымку службам прафілактыкі Дзятлаўскага раёна аказваюць супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС у саставе дзевяці чалавек на чале з начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі. Яны прыехалі на тры дні, два з якіх будуць працаваць у Казлоўшчынскім сельсавеце, і ў чацвер разам з намі пераключацца на адпрацоўку Дзятлаўскага, а ў пятніцу сіламі раённых спецыялістаў суб’ектаў прафілактыкі мы завершым спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару” наведваннем домаўладанняў і кватэр катэгарыраваных групаў жыхароў у горадзе Дзятлаве.
Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»