23.02.2026

Выравальнікі прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання


 Цэнтральный тэмай Адзінага дня інфармавання, які прайшоў 19 лютага на Дзятлаўшчыне, стала абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах. Працавалі некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп: старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад калектывам Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, абласная пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюта сустрэлася з жыхарамі гарпасёлка  Казлоўшчына па месцы жыхарства і калектывам санаторыя “Радон”.
Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык пазнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. На жаль, у нашым раёне з пачатку года назіраецца істотны рост колькасці пажараў, ёсць загінулы. Самай частай прычынай здарэнняў становіцца людская неабачлівасць або шкодныя звычкі.
Сяргей Сяргеевіч нагадаў правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, меры асцярожнасці пры выхадзе на лёд, асабліва ў час зімовай рыбалкі, а таксама эфектыўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў выратаванні людзей. Ён анансаваў маштабную рэспубліканскую акцыю “За бяспеку разам”, якая пройдзе ў раёне
З 2 па 18 сакавіка і будзе накіравана на павышэнне прафілактычнай работы ў жылым сектары.
Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»