Атрад юных пажарных-ратаўнікоў Дварэцкай сярэдняй школы далучыўся да ўдзелу ў рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам». Для вучняў пачатковых класаў яны правялі хвілінку бяспекі «Агонь не гульня», з навучэнцамі 5-8 класаў – інтэрактыўную гутарку «Што я ведаю пра работу пажарных?».
Сярод жыхароў аграгарадка яны распаўсюджвалі буклеты, нагадвалі пра простыя правілы захавання пажарнай бяспекі ў доме, на прысядзібным участку. Таксама раілі жыхарам устанавіць у жылых пакоях пажарны апавяшчальнік, які не раз ратаваў людзей ад бяды.
Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»