Главная / Объявления / Актуально
04.12.2023

Бяспека Не выходзьце на тонкі лёд


Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 730 ад 15.11.2023 года “Аб мерах бяспекі на лёдзе на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” вызначаны пералік водных аб’ектаў, выхад на лёд якіх забаронены:
- вадаёмы горада Дзятлава (па вул. Фогеля, Міцкевіча, Навагрудскай), гарпасёлка Казлоўшчына, санаторыя “Радон”, аграгарадкоў Таркачы, Вензавец, Белагурна, Войневічы, вёсак Нямковічы, Саннікі, Вянскі, Карыца-2, Студзераўшчына, Брычыцы, Ёцавічы, Парэчча (2 шт.), Лапушна, Малыя Краглі, Горка, Малая Воля, Дзянісава, паблізу аграгарадкоў Раготна, Хвінявічы і вёсак Марозавічы, Шаршні, Раманавічы, Мядзвінавічы, Студзераўшчына, Маськаўцы;
- група вадаёмаў аграгарадкоў Раклевічы, Жукоўшчына, вёскі Барышына, паблізу вёсак Плябанавічы, Селівонкі, Рыбакі, Русакі (Парэцкага сельсавета);
- азёры вёскі Бандары (Смолавічы), паблізу вёсак Дзямянаўцы, Калпінскія, Нагародавічы (Дзікае), Бандары (Войтава Яма);
 - вадасховішчы паблізу гарпасёлка Наваельня, аграгарадка Гезгалы (Гезгалаўскае) і вёскі Явар.
Таксама забаронены выхад на лёд на сажалках-копанях, штучных, натуральна створаных і пажарных вадаёмах Дзятлаўскага раёна.
Памятайце, што таўшчыня лёду, калі на яго выходзіць адзін чалавек, павінна складаць не менш за 7 см, а калі група людзей – не менш за 10 см.
Наяўнасць выратавальнай камізэлькі – гэта гарантыя таго, што вы не патонеце. Не забывайце і пра такія сродкі выратавання, як трывалая вяроўка, багор, лесвіца.
Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС