Главная / Новости / Новости района
16.03.2023

Па пашпарты – на раённае свята

У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзень Канстытуцыі, Год міру і стварэння ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 19 юных жыхароў нашага раёна, якім споўнілася 14 гадоў. Паводле новай традыцыі пераемнасці моладзевых арганізацый краіны яшчэ 26 навучэнцаў сярэдніх школ развіталіся з піянерскімі гальштукамі і ўступілі ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.