Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Райвыканкам / Кіраўніцтва

Кіраўніцтва

СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА
Садоўскі Андрэй Уладзіміравіч
тэл. (8-01563) 2-17-64

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, узаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў раёна;

вырашае пытанні назначэння (зацвярджэння, вызвалення) і ўзгаднення назначэння (вызвалення) на пасады работнікаў, уключаных у Кадравыя рэестры Гродзенскага абласнога і Дзятлаўскага раённага выканаўчых камітэтаў;

узначальвае:
атэстацыйную камісію па атэстацыі дзяржаўных служачых раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў арганізацый камунальнай уласнасці раённага ўзроўню падпарадкавання;
грамадзянскую і тэрытарыяльную абарону раёна;

курыруе дзейнасць:
аддзела ўнутраных спраў;
фінансавага аддзела;
аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

каардынуе пытанні:
пракуратуры Дзятлаўскага раёна;
суда Дзятлаўскага раёна;
ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна;
банкаўскіх устаноў;
прававога забеспячэння функцыянавання райвыканкама і захавання законнасці ў яго дзейнасці

ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА - НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
  Шулейка Віталій Тадэвушавіч
тэл. (8-01563) 2-15-24


Ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна, у тым ліку пытаннямі вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэння насельніцтва харчаваннем, рэфармавання сельскагаспадарчых арганізацый;
каардынуе дзейнасць арганiзацый лясной гаспадаркі, зямельных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
ўзаемадзейнічае з арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграпрамысловага комплексу;
кіруе упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання;
каардынуе дзейнасць:
сельскагаспадарчых арганізацый;
землеўпарадкавальнай службы;
дзяржаўнай установы “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя";
раённага ўнітарнага прадпрыемства "Дзятлаўскі селекцыйна-племянной цэнтр жывёлагадоўлі»;
дзяржаўнай установы “Дзятлаўская міжраённая ветэрынарная лабараторыя»;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас”;
Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін;
раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці;
садаводчых таварыстваў грамадзян;
асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.
Узначальвае камісіі:
атэстацыйную камісію па атэстацыі намеснікаў кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый раённай уласнасці;
па разглядзе зямельных спрэчак;
па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта;
па арганізацыі дзейнасці фермерскіх гаспадарак;
па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва і заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў;
іншымі камiсiямi, якiя ствараюцца рашэннямі райвыканкама і распараджэннямі старшыні райвыканкама па курыруемых пытаннях.

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА
 Жэлезоўская Вольга Антонаўна
тэл. (8-01563) 6-12-59

Ажыццяўляе кіраўніцтва прамысловым комплексам раёна, сферай гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, развіццём прадпрымальніцтва;

забяспечвае аналіз, распрацоўку і ўкараненне агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
вырашае пытанні, звязаныя з кіраваннем і распараджэннем маёмасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Дзятлаўскага раёна;
каардынуе дзейнасць па зборы, перапрацоўцы і ўтылізацыі лому і адходаў чорных і каляровых металаў;
курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзелам эканомікі;
аддзел па працы ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;
каардынуе пытанні:
арганізацый прамысловасці;
арганізацый гандлю і грамадскага харчавання ўсіх формаў уласнасці;
прадпрымальніцтва і інвестыцый;
прыватызацыі і раздзяржаўлення;
знешніх эканамічных сувязяў;
крэдытнай палітыкі і іншыя пытанні дзейнасці камерцыйных банкаў;
ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва";
прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Дзятлаўскім раёне;
раённага аддзела статыстыкі;
раённага аддзела абласнога ўпраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва;
інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскаму раёну;
узначальвае:
камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым органаў выканаўчай улады раёна;
камісію па праблемах неплацяжоў і ўдасканалення разлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання;
раённы савет па працоўных і сацыяльных пытаннях;
камісію па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;
камісію па ахове працы;
іншыя камісіі, якія ствараюцца рашэннямі райвыканкама і распараджэннямі старшыні райвыканкама па курыруемых пытаннях.

 

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА
Бялятка Вадзім Аляксандравіч
тэл. (8-01563) 6-12-16

Кіруе сацыяльна-культурнай сферай раёна, у тым ліку аховай здароўя, культурай і мастацтвам, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, сацыяльную абарону насельніцтва, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, пытаннямі ідэалогіі, рэлігіі і нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкай, гуманітарнай дзейнасцю;
каардынуе дзейнасць суб'ектаў прафілактыкі па арганізацыі забеспячэння бяспечных умоў пражывання грамадзян на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.
кантралюе выкананне на тэрыторыі раёна заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
вырашае пытанні ўзгаднення прызначэння (вызвалення) на пасады работнікаў, якія ўключаныя ў кадравыя рэестры старшыні Дзятлаўскага райвыканкама па курыруемых структурным падраздзяленням райвыканкама і арганізацыям, размешчаным на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, і намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе працу:
упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы, занятасці і заработнай платы);
аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама;
аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
камісіі па справах непаўналетніх;
ўстановы аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца»;
раённага ўнітарнага камунальнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Дзятлавакінавідэасетка”;
установы “Рэдакцыя газеты “Перамога”
узначальвае:
камісію па справах непаўналетніх;
каардынацыйны Савет па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях";
камісію па супрацьдзеянні карупцыі;
міжведамасны савет па пытаннях інваліднасці;
раённы каардынацыйны Савет суб'ектаў прафілактыкі;
міжведамасны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, венерычных захворванняў і туберкулёзу, фарміраванні здаровага ладу жыцця;
тапанімічную камісію;
назіральную камісію;
камісію па арганізацыі, выяўленню і ўліку малазабяспечаных грамадзян;
іншыя камісіі, якія ствараюцца рашэннямі райвыканкама і распараджэннямі старшыні райвыканкама па курыруемых пытаннях.

 

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА
Баравік Дзмітрый Расціслававіч
тэл. (8-01563) 2-16-24


Ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым комплексам раёна, каардынуе дзейнасць жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, сувязі і інфарматызацыі, камунікацый;
каардынуе дзейнасць:
па зборы, перапрацоўцы і ўтылізацыі другаснай сыравіны (акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў), бытавых адходаў;
будаўнічых, дарожных, транспартных арганізацый, арганізацый сувязі, энергетыкі, па забеспячэнню насельніцтва палівам, па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, па надзвычайных сітуацыях, размешчаных на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна;
ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй работы па ахове працы ў курыруемых сферах, падначаленых структурных падраздзяленнях і арганізацыях;
курыруе працу:
аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Праектнае архітэктурна-планіровачнае бюро";
узначальвае камісіі:
па надзвычайных сітуацыях;
па энергазберажэнню;
па прыёмцы ў эксплуатацыю будынкаў і збудаванняў;
па прадастаўленні фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем'ям;
па выдачы грамадзянам аднаразовай бязвыплатнай субсідыі;
па грамадскім кантролі па ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
кантролі за эканоміяй, рацыянальным выкарыстаннем і забеспячэннем своечасовай аплаты паліўна-энергетычных рэсурсаў;
па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці;
для вызначэння складу маёмасці, якая знаходзіцца ў аб'ектах нерухомай маёмасцi, якая падлягае зносу;
іншыя камісіі, якія ствараюцца рашэннямі райвыканкама і распараджэннямі старшыні райвыканкама па курыруемых пытаннях.

 

КІРАЎНІК СПРАЎ - НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ СПРАВАМІ РАЙВЫКАНКАМА
Андруцэвіч Аляксандр Іванавіч
тэл. (8-01563) 2-19-64

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва службамі арганізацыйна-тэхнічнага і гаспадарчага абслугоўвання райвыканкама.
Адказвае за арганізацыю работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, падрыхтоўку пасяджэнняў райвыканкама, арганізацыю справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўных прававых i прававых актаў, якiя прымаюцца вышэйстаячымi дзяржаўнымі органамі і райвыканкамам, за эфектыўнае выкарыстанне маёмасці, якая знаходзіцца ў аператыўным кіраванні райвыканкама, транспартнае забеспячэнне працы структурных падраздзяленняў апарата райвыканкама. Забяспечвае ўтрыманне і абслугоўванне будынкаў райвыканкама.

каардынуе пытанні
арганізацыі прыёму грамадзян;
бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
кантролю і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці;
планавання і рэгламенту работы райвыканкама;
работы апарата райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў;
транспартнага забеспячэння работы структурных падраздзяленняў апарата райвыканкама;
забеспячэння ўтрымання і абслугоўвання будынкаў райвыканкама.
Кіруе упраўленнем справамі райвыканкама.
Курыруе работу:
аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
юрыдычнага сектара райвыканкама
Дзятлаўскі раённага архіва па асабоваму складу.
Узначальвае камісіі:
адміністрацыйную;
экспертную;
інвентарызацыйную;
па прысваенню класаў кіроўцам.

На час знаходжання намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама ў чарговых працоўных водпусках, а таксама адсутнасці іх на рабоце па іншых прычынах, выкананне абавязкаў ускладаецца:
першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама - на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканамічнага развіцця;
намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканамічнага развіцця - на першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама;
намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы - на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва;
намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва - на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы;
кіраўніка спраў райвыканкама - на члена выканкама, начальніка фінансавага аддзела райвыканкама.